Песня "Ідзі за мной…" магілёўскага гурту ВІРТУАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ заняла першае месца на расейскім рок-партале www.rockgeroy.ru

Удзел у хіт-парадзе - гэта адборачны тур да магчымай ратацыі на маскоўскай радыёстанцыі "Наше радио", якая ахоплівае 200 гарадоў Расеі. За тыдзень беларускамоўную песню праслухалі 256 разоў прадстаўнікі розных расейскіх рок-фармацыяў, пасля чаго трэк набраў найбольшы рэйтынг.

Вынікі хіт-параду можна пабачыць тут:

У дадзены момант гурт чакае рэцэнзіі знакамітага расейскага рок-музыкі Вадзіма Самойлава (гурт "Агата Кристи").

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?