З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.

Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.

7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche WelleПаўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.

Таму сёння мы выказваем салідарнасць з імі і патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед!

5 лістапада — Станем за журналістаў!

Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?