Палажэнне аб Камітэце дзяржаўнага кантролю зацверджана ўказам прэзідэнта № 647 ад 27 лістапада.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага кіраўніка, у адпаведнасці з палажэннем прэзідэнт ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва і кантроль дзейнасці камітэта. З яго згоды КДК можа ствараць установы і зацвярджаць іх статуты.

На КГК "ускладзены асноўныя задачы па забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны, выяўленні сістэмных парушэнняў гаспадарчага і падатковага заканадаўства, адмоўных тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы, ажыццяўленні кантролю за прыняццем мер па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату".

Камітэту дзяржкантролю прадастаўлены паўнамоцтвы па прыняцці ў межах сваёй кампетэнцыі нарматыўных прававых актаў.

Указ рэгулюе пытанні кампенсацыі кошту вытворчасці эспертыз (даследаванняў), якія праводзяцца па рашэнні органаў КДК, абавязковага дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў КДК і іншыя пытанні арганізацыі дзейнасці камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?