05.11.2018 / 19:54

Гаспадар закрытага хутара Літоўка: Мясцовыя жыхары вінавацілі мяне ў сатанізме 99

Адзін з самых містычных і прыгожых хутароў у Беларусі, які вабіў сваёй загадкавасцю і непаўторнасцю, закрываецца.

Фота: Intex-Press.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў гаспадар сядзібы Сяргей Коваль.

«Я атрымліваю шматлікія скаргі ад людзей. Людзі розныя — меркаванні розныя. Я іх не асуджаю. Гэта іх погляд. Але і змагацца няма сіл. Мяне абвінавачвалі ў сатанізме, у дрэнным уплыве на моладзь, і на тое, што на возеры з-за гасцей сядзібы пастаянныя п'янкі. Калі ўжо ваяваць, то ЗА. Я супраць не ваюю. Цяпер на вароты павесіў замок. Не ведаю, што буду рабіць далей».

Хутар Літоўка месціцца непадалёк ад Наваградка. Гэта гістарычнае месца, апісанае яшчэ ў паэме Адама Міцкевіча «Гражына».

Фінальная сцэна з «Гражыны» увасобленая ў сюжэце, які майстры па просьбе Сяргея Коваля размясцілі на аўтобусным прыпынку. Былая звычайная мясцовая хата намаганнямі Сяргея ператварылася ў адзіны ў сваім родзе комплекс. Тут шмат кованых рэчаў, сцены ўпрыгожаны ляпнінай, у пакоях шмат пазалоты і старадаўніх рэчаў з дубу. Асобны пакой прысвечаны Уладзіміру Высоцкаму, які тут жыў падчас здымак у фільме «Сыны ідуць у бой».

Уваход у сядзібу заўсёды быў бясплатным. «Усё для людзей», — сцвярджаў Сяргей Коваль.

Сядзіба фактычна пераходзіць у могілкі. Сам дамок запоўнены выявамі пачвар, а пасярэдзіне стаіць ложак. Над ім на столі вісіць велізарны шкілет смерці — жанчыны з сівой галавой. 

Цяпер на варотах вісіць замок.

Чытайце таксама:

Пад Навагрудкам мясцовы бізнесмен пабудаваў незвычайны аўтобусны прыпынак ФОТАФАКТ

Уладальнік фэнтэзі-сядзібы пад Навагрудкам абвясціў пра закрыццё «аб'екта праз шматлікія скаргі на дом»

Наталля Тур; фота Інтэкс-Прэс

6
Хутар / Адказаць
05.11.2018 / 11:45
Канкрэтныя прэтэнзіі скаржнікаў?
7
321-бах / Адказаць
05.11.2018 / 11:45
Прозвішчы герояў-скаржнікаў вядомыя?
7
Не против / Адказаць
05.11.2018 / 11:52
Так он не вписывается в советско-комсомольское видение культуры, туризма, развития туристической отрасли РБ и истории РБ начальником Качановой, как и самой Качановой.
 Какие литовки, какой хутор ???
Только - наш паровоз вперёд летит, в коммуне остановка, а  ленин такой молодой и вечный октябрь впереди....под игру Коли на рояле.
 Зас...ли народу мозги.
Паказаць усе каментары/ 99 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру