Беларуская чыгунка выправіла памылкі на прыпыначным пункце Ясень. Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-цэнтр чыгункі.

Карыстальнік Аляксей Лазарчук паведаміў пра памылкі ў назве станцыі Бярэзіна на адным з чыгуначных прыпынкаў на лініі Жлобін — Асіповічы, пра гэта пісалася на мінулым тыдні.

Сёння ад Белчыгункі прыйшоў адказ: памылкі ліквідавалі.

«Беларуская чыгунка выказвае падзяку Аляксею Лазарчуку за неабыякавае і ўважлівае стаўленне да пытанняў размяшчэння візуальнай інфармацыі для пасажыраў на прыпыначным пункце Ясень. У цяперашні час недахопы, дапушчаныя на стэндзе раскладу руху цягнікоў, ліквідаваныя».

БЧ адзначае, што заўсёды гатовая да канструктыўнага дыялогу, заўвагі і прапановы пасажыры могуць адпраўляць па адрасе: Мінск, вуліца Леніна, 17, 220030, або ў электронным выглядзе на афіцыйны сайт Беларускай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0