У Ляхавічах школьнікі, якіх не пусцілі на дыскатэку, пашкодзілі жалезабетонны плот, паведамілі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Пра інцыдэнт стала вядома ад дырэктара раённага ЖКГ. Ён звярнуўся ў міліцыю раніцай 2 лістапада і паведаміў, што за мінулую ноч невядомыя пашкодзілі 17 секцый жалезабетоннага плота па вуліцах Леніна і Чкалава. Прадпрыемству прычынены матэрыяльны ўрон на 615 рублёў.

Высветліць асобы хуліганаў дапамог запіс з камер сістэмы відэаназірання. Гэта былі два 15-гадовыя вучні СШ №1 Ляхавічаў і дзве 13-гадовыя школьніцы з СШ №2 райцэнтра. Высветлілася, што ўвечары 1 лістапада ў інтэрнаце аграрнага каледжа зладзілі дыскатэку для сваіх вучняў. Групу падлеткаў туды не прапусцілі, і яны прыняліся граміць грамадскі плот.

Ляхавіцкі РАСК пачаў крымінальную справу па ч.1 арт.339 (хуліганства) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад грамадскіх работ і штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Ніхто з падлеткаў да гэтага часу на прафілактычным уліку не знаходзіліся,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0