Здарэнне адбылося 30 кастрычніка, у міліцыю звярнуўся студэнт, што пражывае ў інтэрнаце на вуліцы Курчатава, і паведаміў, што на яго напалі, піша ГУУС Мінгарвыканкама.
Ён распавёў, што вяртаўся ў інтэрнат каля 23-й гадзіны. Да яго падышоў невядомы хлопец і стаў пагражаць. Затым некалькі разоў ударыў на галаве, а калі той паваліўся, стаў біць нагамі па тулаве. У выніку забраў 20 рублёў і сышоў.
Супрацоўнікі міліцыі менш чым за суткі знайшлі зламысніка. Неўзабаве ён быў затрыманы.
Устаноўлена, што гэта 21-гадовы малады чалавек, які не працуе і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ.