Нацыянальная мужчынская гандбольная зборная перамагла ў Рышон-Лі-Цыёне ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы.

А ў першым тайме падапечныя Георгія Сьвірыдэнкі наогул вялі зь лікам 19:11.

Нагадаем, што ў сераду ў Берасьці беларусы выйгралі ў Ізраіля зь лікам 38:31.

У нядзелю, 30 лістапада, Славенія разьбіла Баўгарыю - 47:20

Такім чынам, турнірнае становішча ў нашай групе наступнае: Славенія - 6 (4 гульні), Беларусь і Нямеччына – па 4 балы (2 гульні),, Ізраіль – 2 (4), Баўгарыя – 0 (4).

Зборная Беларусі свой наступны матч згуляе зь Нямеччынай 18 ці 19 сакавіка, відаць, у Берасьці,

21 ці 22 сакавіка матч у гасьцях з Баўгарыяй. Адборачны турнір скончыцца ў сярэдзіне чэрвеня наступнага году. 10 чэрвеня беларусы гуляюць са Славеніяй у гасьцях, 15-16 чэрвеня з Баўгарыяй дома, 20-21 чэрвеня са Славеніяй дома. Відаць, тут усё і вырашыцца.

На чэмпіянат Эўропы трапляе дзьве каманды з групы.

Відаць, немцы тут па-за канкурэнцыяй, але чаму б не пазмагацца са Славеніяй за другую пуцёўку?

***

Дарэчы, 2 сьнежня ў былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія (Скоп'е, Охрыд) стартуе жаночы чэмпіянат Эўропы па гандболе. Беларускі гуляюць у адной групе з Расеяй, Швэцыяй, Аўстрыяй.

Матчы будуць трансьляваць цэнтральныя беларускія каналы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?