Tribuna.com

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Ігар Крывушэнка вызначыўся са спісам гульцоў, выкліканых на матчы Лігі нацый УЕФА супраць зборных Люксембурга і Сан-Марына, паведамляе прэс-служба АБФФ.

Адметна, што 37-гадовы паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб выкліканы ў нацыянальную дружыну ўпершыню за два гады. Апошні раз ён гуляў за зборную Беларусі ў лістападзе 2016 года ў матчы з Балгарыяй. Беларусы тады саступілі з лікам 0:1, а Аляксандр Глеб у канцы гульні быў выдалены з поля.

15 лістапада зборная ў Лізе нацый згуляе ў гасцях з Люксембургам (пачатак у 22.45 па беларускім часе). 18 лістапада — матч з Сан-Марына.

Пасля чатырох тураў становішча ў нашай групе наступнае: Люксембург - 9, Беларусь - 8, Малдова - 5, Сан-Марына - 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0