Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачаўся ў нядзелю 30 лістапада.

У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў, да 25 сьнежня, паведамляе сайт catholic.by.

Урад зрабіў у гэтым годзе выдатны падарунак вернікам, якія сьвяткуюць Божае Нараджэньне (Раство) паводле грыгарынскага календара. Сьвяты будуць доўжыцца чатыры дні, да 28 сьнежня.

Самы час праведаць бацькоў, родных, блізкіх, дарагіх.

У праваслаўных вернікаў Піліпаўка пачалася 27 лістапада, у грэка-каталікоў - 15 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0