Юная спявачка з Беларусі перамагла на першым міжнародным конкурсе выканаўцаў папулярнай музыкі «Дзіцячая Новая хваля‑2008».
Яго фінал прайшоў у суботу ў маскоўскай канцэртнай зале «Космас».
Сярод самых юных удзельнікаў (ад 8 да 12 гадоў) лепшай выканаўцай журы палічыла беларуску Крысціну Святлічную.
Другое і трэцяе месцы дасталіся спевакам з Таджыкістана і Нямеччыны. Агулам у конкурсе прымалі ўдзел 18 спевакоў з 12 дзяржаваў, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на ИТАР‑ТАСС.