Мінскі абласны суд абвясціў прысуд тром сяржантам, якія абвінавачваюцца ў давядзенні да самагубства Аляксандра Коржыча, перадае БелТА.

Фота: Tut.by.

Фота: Tut.by.

Максімальнае пакаранне прызначана Яўгену Бараноўскаму: яго прысудзілі да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару, перавышэнні ўлады, што пацягнула цяжкія наступствы, а таксама ў крадзяжы.

Антон Вяжэвіч прысуджаны да 7, Ягор Скуратовіч — да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Антон Вяжэвіч і Ягор Скуратовіч прызнаныя вінаватымі ў хабарніцтве і перавышэнні ўлады.

Суд вынес прыватную пастанову на адрас міністра абароны Андрэя Раўкова, паведамляе Tut.by. У дакуменце гаворыцца, што ў 72 навучальным цэнтры службовыя асобы выконвалі абавязкі не ў поўнай меры. Суд звярнуўся да міністра абароны, каб ён прыняў меры — і падобнае не паўтарылася.

Суд па гэтай справе пачаўся 8 жніўня і праходзіў у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0