У 17:55 тэлеканал Лад распачне прамую трансьляцыю матчу англійскай прэм’ер‑лігі «Чэлсі» – «Арсэнал».

Ці здолее «Арсэнал» Арсэна Вэнгера адабраць ачкі ў каманды, што зараз лідзіруе ў чэмпіянаце і традыцыйна моцна выступае на хатнім стадыёне?

Праўда, «сінія» паўтара месяца таму прайгралі там «Лівэрпулю».

Параза «Арсэнала» ж фактычна паставіць пад сумнеў ня толькі прэтэнзіі на першае месца (зараз адставаньне ад «Чэлсі» і «Лівэрпуля» складае 10 пунктаў (33 супраць 23), але нават і месца на п’едэстале.

Заадно цікава паназіраць за маладым талентам Самі Насры, якога клюб з раёну Лёндана, дзе знаходзіцца Скарынаўская бібліятэка, купіў у замену А. Глебу і, як кажуць знаўцы англ. футболу, не прагадаў. Маўляў, Насры на галаву вышэйшы, чым беларус.

Нядзеля, канал «Лад», 17:55

***

"Арсэнал" выйграў 2:1, саступаючы па ходу гульні - 0:1.

Два галы на рахунку Ван Пэрсі (і такой бяды, што адзін з афсайду).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?