Музычна‑плястычны спэктакль у супольным праекце фальклор‑тэатру «Госьціца» (Ларыса Сімаковіч), ансамблю салістаў «Клясык‑Авангард», Лявона Вольскага і «N.R.M.», Яна Жанчака і «In Search For», гурту «Ліцьвінскі Хмель» і артыстаў менскіх тэатраў (Сьвятлана Зелянкоўская, Раман Падаляка, Міхась Зуй)
10 сьнежня містэрыя «Дзень Максіма» — на вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі у межах кампаніі Будзьма
* * *
Дзевяць містэрый, дзевяць навэлаў вернуць высокую паэзію, высокае жыцьцё і ператвораць звычайны дзень у «Дзень Максіма Багдановіча».
Праз гэтыя дзевяць містэрый праходзіць паэт (у ролі Багдановіча Сьвятлана Зелянкоўская) разам са сваімі пэрсанажамі: русалкамі, вадзянікамі, лесунамі, Моцартам і Сальеры, прыходзіць у сёньняшні час, сустракаецца з вулічнымі музыкантамі ў стылі «рэп», Лявонам Вольскім і гуртам «N.R.M.», Фальклёр‑Тэатрам «Госьціца», ансамблем салістаў «Клясык-авангард», гуртам «Ліцьвінскі хмель», рэжысёрам Пінігіным, новымі імёнамі — гуртам «In Search For», і ягоным лідэрам, аўтарам і выканаўцам новых песень на вершы Максіма Багдановіча Янам Жанчаком.
Танец, жывы гук, аўтэнтыку, сучасныя рытмы, класіку яднае высокая паэзія і сучасная містэрыя пад назвай «Дзень Максіма Багдановіча».