Падрабязнасьці пра зьяўленьне сьцяга распавёў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, якому пра гэта стала вядома з вартых даверу крыніц.
Спадар Хамайда паведаміў таксама , што да сьцяга прымацавана цыдулка наступнага зьместу: «Вечная слава героям Слуцкага збройнага чыну! Мы павінны быць вартымі вашага мужнага подзьвігу! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».
Паводле Барыса Хамайды, сьцяг у гонар 88‑й гадавіны слуцкага паўстаньня лунаў некалькі гадзінаў. На думку апазыцыянэра, зьняць яго было дастаткова цяжка, бо па дратах, на якіх ён вісіць, перадаецца электраток пад высокай напругай.
0
0
0
0
0
0