05.11.2018 / 20:43

Ілан Маск паказаў на ВІДЭА свой тунель пад Лос-Анджэлесам і паабяцаў адкрыць яго праз месяц 11

Прадпрымальнік Ілан Маск размясціў у твітары відэа сваёй прагулкі па тунелі, які будуе яго кампанія, і паведаміў, што працы там завершаць паводле графіка, а афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 10 снежня.

Фірму Маска The Boring Company выбралі ў якасці падрадчыка для будаўніцтва тунеляў у Чыкага і Вашынгтоне. У выпадку іх паспяховай рэалізацыі фірма плануе пабудаваць сеткі тунеляў у Лос-Анджэлесе і іншых буйных гарадах. Яны неабходныя, каб разгрузіць транспартныя сістэмы.

Мяркуецца, што па тунелях будуць ездзіць электрычныя капсулы на аўтапілоце, якія змогуць перавозіць 8-16 пасажыраў з хуткасцю 200-250 км/г. Паводле праекта інжынераў Маска, спецыяльныя капсулы з пасажырамі будуць спускаць ў тунель на платформе непасрэдна з вуліцы.

8
Тахаг / Адказаць
05.11.2018 / 20:51
Есть один весомый минус. Заходит в капсулу алахакбар с поясом верности поясом бомб и все превращается в мясной паштет глубоко под землей. Очень критически подвержено к потерям из-за терактов и идиотов. К примеру таких, что в Риме на эскалаторе прыгали и допрыгались.
1
Кастусь / Адказаць
05.11.2018 / 21:01
У нас дорога в деревня разбита, так тракторист на своем тракторе перевез нас через огромную лужу. Тоже молодец
6
Косьцік Крулеўскі / Адказаць
05.11.2018 / 21:37
Я ў Мінску нешта дужа падобнае бачыў, называецца метро.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру