19-гадовы форвард ПСЖ і зборнай Францыі Кіліян Мбапэ стаў самым дарагім гульцом свету па версіі аналітычнай кампаніі CIES Football Observatory.
Кіліян Мбапэ. Фота: Wikimedia Commons.
Кампанія ацаніла Мбапэ ў 216,5 мільёна еўра.
Аналітыкі CIES Football Observatory пры ацэнцы футбалістаў ужываюць адмысловы алгарытм, які ўлічвае ўзрост, пазіцыю, выступы на клубным і нацыянальным узроўнях, поспехі клубаў і зборных, узровень чэмпіянату.
ПСЖ купіў Мбапэ за 180 мільёнаў еўра.