Колькасць крылатых ракет у Расіі павялічылася ў 30 разоў за апошнія шэсць гадоў. Пра гэта паведаміла газета ўзброеных сіл Расіі «Красная звезда».

Выданне адзначае, што за шэсць гадоў было ўзмоцнена аснашчэнне расійскай арміі высокадакладнай зброяй. Так, колькасць высокадакладных крылатых ракет вырасла больш чым у 30 разоў, а носьбітаў наземнага, марскога і паветранага базіравання — больш чым у 12 разоў. Росту спрыялі серыйныя пастаўкі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр-М» і падводных і надводных караблёў з ракетным комплексам «Калібр».

Артыкул у газеце прысвечана шасцігоддзю кіравання Міністэрствам абароны краіны Сяргеем Шайгу. Ён быў прызначаны на гэту пасаду 6 лістапада 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0