Здарэнне адбылося 25 красавіка ў Валожыне, у адным з блокаў інтэрната, піша СК.

Медыцынскімі работнікамі была канстатавана смерць 40-гадовай жанчыны. Муж памерлай сцвярджаў, што пабачыў жонку на падлозе без прыкмет жыцця.

Аднак у выніку следчых дзеянняў быў даказаны крымінальны характар смерці жанчыны, што стала падставай для затрымання 39-гадовага мужчыны.

Падчас першапачатковага допыту абвінавачваны патлумачыў, што жонка сама ўпала на сушылку і ўдарылася.

Аднак потым было ўстаноўлена, што сямейная пара, што жыла ў інтэрнаце з двума малымі дзецьмі, раней стаяла на ўліку як сацыяльна-небяспечная. Жанчына перыядычна распавядала знаёмым, што муж яе збівае, але ў міліцыю не звярталася.

Па дадзеных следства, напярэдадні злачынства абое пілі. У выніку сваркі мужчына жорстка збіў жонку. Ён нанёс больш за 30 удараў рукамі і нагамі ў жыццёва-важныя органы жанчыны, што стала прычынай смерці. Потым пайшоў да дзяцей глядзець тэлевізар. Калі пабачыў яе мёртвай на падлозе, паспрабаваў схаваць сляды злачынства. Праз некалькі гадзін патэлефанаваў знаёмаму і папрасіў выклікаць хуткую дапамогу для жонкі, якой нібыта стала дрэнна.

Расследаванне завершана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0