Па вызваленьні Казулін ня можа знайсьці працы ў краіне, таму разглядае варыянты працаўладкаваньня за мяжой. Па прызнаньню самога палітыка, працаваць ён бы хацеў па спэцыяльнасьці — выкладчыкам. Дзе менавіта, пакуль няма ведама.
Сам Казулін на гэта кажа: «Жыць трэба ў любым выпадку».

«НН» прасіла сп.Казуліна пра інтэрвію, але на гэтым этапе прафэсар абмежаваў сябе ад кантактаў з прэсай. «Я ўжо быў выказаўся пра магчымасьць ад’езду, пасьля чаго пачаліся шматлікія чуткі, недагаворкі. Пакуль прыняў рашэньне ніяк не выказвацца на гэты конт. Кропкі над «і» ў гэтай справе расстаўляць яшчэ рана, бо ў мяне цяпер іншыя прыярытэтныя пытаньні», — зазначыў А.Казулін.

Паводле нашай інфармацыі ў атачэньні Казуліна цяпер не засталося амаль нікога зь ягонай былой каманды. Адышлі нават тыя, хто заставаўся верным былому кандыдату ў прэзыдэнты і пасьля ягонага зьмяшчэньня з пасады старшыні БСДП.

Адразу па парлямэнцкіх выбарах Казулін зьнік з палітычнага жыцьця —
не было выказваньняў у прэсе, перастаў хадзіць на пасяджэньні Палітрады АДС. Не зьявіўся Казулін і на Дзядах. З прычыны незьнятай судзімасьці ня зможа палітык балятавацца і на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.
У любым выпадку, нават калі былы палітвязень зьедзе зь Беларусі, то наўрад назаўсёды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?