Уздым захворвання на грып чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага.
Пра гэта паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, піша БелТА.
«Чакаем у канцы студзеня — пачатку лютага. Але тэрміны могуць зрушыцца на люты, сакавік, красавік: усё залежыць ад сітуацыі ў суседніх краінах», - сказала Іна Карабан.
У Беларусі сёння вакцынаваныя супраць грыпу каля 21% насельніцтва. Іна Карабан адзначыла, што сёлета беларусы, магчыма, прышчапляюцца нават больш актыўна.