Вольга Лабачэўская. Мастацтва дзеля славы Божай
Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы.
Выданне прадстаўляе шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — саламяныя царскія вароты пачатку XIX ст. з іканастасаў палескіх цэркваў. У кнізе апавядаецца пра гісторыю і тэхніку стварэння ўнікальных твораў, аналізуюцца народныя вытокі гэтага віду мастацтва. Паказаны і сучасны працяг унікальнай традыцыі.
Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага мастацтва і прызначана яго знаўцам і аматарам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам гісторыі мастацтва і беларусазнаўства.
Беларуская Народная Рэспубліка — крок да незалежнасці
Да 100-годдзя абвяшчэння: гістарычны нарыс / А. А. Каваленя [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі.
Выданне адлюстроўвае складаны і супярэчлівы працэс афармлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, навучэнцаў і студэнтаў.
Беларусь і Біблія
Каталог Міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія», якая праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад 20 верасня да 21 кастрычніка 2018 г. На выставе ўпершыню ў Беларусі экспанаваліся рарытэты міжнароднага значэння, узрост якіх дасягае пяці тысяч гадоў.
Біблія - самая вядомая і ўплывовая кніга ў гісторыі чалавецтва, якая на працягу стагоддзяў застаецца самай тыражаванай і папулярнай на Зямлі, перакладзеная больш як на 3 тысячы моў свету.
Выданне заклікана спрыяць папулярызацыі найлепшых узораў кніжнай культуры чалавецтва і беларускага народа.
Армен Сардараў. Летапіс памяці пакаленняў: мемарыяльная архітэктура Беларусі
Кніга дэманструе шматвяковыя традыцыі мемарыяльнай архітэктуры Беларусі з дапамогай багатага ілюстрацыйнага матэрыялу - больш за 200 аўтарскіх фатаграфій і арыгінальных ілюстрацый. У ёй прадстаўлены помнікі, якія знаходзяцца больш як у 60 малых населеных пунктах Беларусі, таму яна прысвячаецца «Году малой Радзімы».
Кніга адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і развіццём мемарыяльнай архітэктуры ў Беларусі і іншых краінах.
Аляксандр Лакотка. Маршруты беларускага турызму: гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі
Кніга прысвечана пытанням развіцця інфраструктуры турызму ў Беларусі. Яна змяшчае ўнікальныя звесткі пра шматлікія хутары, вёскі, мястэчкі з прыкладамі мясцовых міфалогіі і апісаннем навакольных ландшафтаў.
Кніга багата ілюстраваная, у ёй ёсць карты турыстычных раёнаў. Адрасавана шырокаму колу чытачоў.