06.11.2018 / 14:11

Абвешчаны збор камянёў на Крэўскі замак: «Час збіраць камяні!» 16

Журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка звярнуўся да беларусаў з незвычайнай прапановай — прывезці камяні для рэстаўрацыі Крэўскага замка, піша Еўрарадыё.

«Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка — у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі год разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі», — тлумачыць сітуацыю Лабадзенка ў сваім закліку ў Фэйсбуку.

Па яго словах, рэстаўратары шукаюць комплекснае рашэнне праблемы, але будуць удзячныя кожнаму, хто прывязе ў Крэва хоць колькі камянёў. Лабадзенка ўдакладняе, што патрэбныя камяні дыяметрам 30-50 см (можна меншыя, ад 15 см, — яны пойдуць у забутоўку). Ён прапануе проста складаць прывезеныя камяні каля галоўнага ўваходу ў замак.

«Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак — і скажаце дзецям/унукам або сябрам: а тут ёсць і мае пару камянёў!

Менавіта так і быў збудаваны замак 700 гадоў таму. Нават праклён з той пары ў Крэве існуе: каб ты ўсё жыццё цягаў камяні на Крэўскі замак. Бо тады людзей сілком прымушалі рабіць гэта.

А цяпер для кожнага беларуса гэта, лічу, гонар! Я таксама збіраюся свае пару камянёў на наступным тыдні завезці», — піша Лабадзенка.

Крэўскі замак пабудаваны пасля 1388 года паводле загаду вялікага князя Альгерда. Там меў сваю рэзідэнцыю Ягайла і нават нейкі час трымаў у палоне Вітаўта. 

1
яўхім / Адказаць
06.11.2018 / 14:18
Увесці мыту на уездзе у Крэва - з кожнага па камяню.
0
г / Адказаць
06.11.2018 / 14:45
няхай прывязуць хаця б тыя камяні, што вывезлі падчас экскурсій
0
Сільвіа / Адказаць
06.11.2018 / 15:25
У гэтым замку падпісалі Крэўскую ўнію 1385, а вы пра 1388 пішаце XD
Пабудаваны не раней 1338 насамрэч
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру