06.11.2018 / 15:26

У родную вёску старшыні СК Івана Наскевіча праклалі асфальтаваную дарогу за $660 тысяч 41

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч прыняў удзел у адкрыцці ўчастка дарогі ў Столінскім раёне.

Цяпер жыхары вёскі Цераблічы, у якой нарадзіўся Наскевіч, змогуць даязджаць да Альшанаў па асфальце, а не гравійцы.

Цераблічы — буйная вёска, тут жыве больш за 1000 чалавек.

Чытайце таксама. Цераблічы: рэпартаж з радзімы новага кіраўніка Следчага камітэта і расповед пра ягоную сям'ю ФОТЫ

«Адкрыццё гэтай дарогі — гэта самае малое, што можна зрабіць для роднай вёскі, — адзначыў у прывітальным слове Іван Наскевіч. — Але Год малой Радзімы не сканчаецца. Мы і раней не планавалі спыніцца толькі на аднаўленні гэтай дарогі, працуем далей. Зараз ёсць дамоўленасць з мясцовымі органамі ўлады аб рэканструкцыі чарговага ўчастка дарогі».

Адкрыты ўчастак паміж вёскамі Мачуль і Цераблічы — 4,6 км. Яны каштавалі бюджэту 1,4 мільёна рублёў.

БЮ

2
Мікола / Адказаць
06.11.2018 / 15:31
"Адкрыццё гэтай дарогі — гэта самае малое, што можна зрабіць для роднай вёскі "
ну-ка ну-ка падрабязней - зрабіць можна каму ?
ён што за свае грошы пабудаваў і сказаў што "самае малое, што можна зрабіць"?
якая заслуга асабістая ?

10
Алесь Марысевіч / Адказаць
06.11.2018 / 15:35
год Малой Радзімы, як не круці )))
1
революция / Адказаць
06.11.2018 / 15:47
революция - это мир? Ну раз беларусы - мирные люди, значит нам нужна революция!
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру