06.11.2018 / 17:35

Віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі абмяркуюць механізм кампенсацыі з-за падатковага манеўру ў Расіі 1

Сустрэча віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі па абмеркаванні механізма кампенсацыі з-за падатковага манеўру ў Расіі пройдзе ў найбліжэйшы час. Пра гэта сёння падчас наведвання ААТ «Гродна Азот» журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка.

Працягваецца прапрацоўка пытання памеру кампенсацый для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі.

«Працоўныя групы Мінэнерга і канцэрна «Белнафтахім» ужо адпрацавалі. Пасля выхаднога дня, 7 лістапада, адбудзецца асабістая сустрэча з намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзмітрыем Козакам па абмеркаванні гэтага адчувальнага для нас пытання», — адзначыў Ігар Ляшэнка.

0
Баян / Адказаць
06.11.2018 / 18:51
Так этож Турчин должен. Он же по финансрвым вопросам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру