06.11.2018 / 17:50

Віктар Каліна абмацюкаў інваліда, які папрасіў бясплатны квіток на канцэрт АЎДЫЯ 80

24-гадовы Арцём Лаўрэнка з Пінска — інвалід першай групы (копія пасведчання аб інваліднасці ёсць у рэдакцыі). Напярэдадні канцэрта Віктара Каліны ў Пінску Арцём звярнуўся ў сацыяльных сетках да спевака з просьбай пакінуць яму два запрашальнікі на канцэрт.

Віктар Каліна.

«На папярэднія канцэрты ён мяне запрашаў. Калі б ён у гэты раз проста адмовіў, то я б нічога не меў супраць. А ён адправіў мне галасавое паведамленне ў абразліва-зневажальнай форме», — расказвае Арцём.

«Малады чалавек, калі б ты быў побач, то я б, як уя…ў табе па карку, што ты б у паветры перакуліўся. Я, Віктар Каліна, буду табе запрашальнікі пакідаць? Ты хоць ведаеш якая гэта працэдура, пакінуць запрашальнікі? Гэта трэба задзейнічаць цэлага бухгалтара. Які ты прыхільнік, б…? Не дай бог убачу на канцэрце, выдам такога пендаля, што ты ах…еш», — адказаў Каліна.

Білеты на канцэрт «легенды рускага шансона», як пазіцыянуе сябе Каліна, каштавалі 10-12 рублёў. А канцэрт праходзіў у Гарадскім доме культуры.

Сам Арцём Лаўрэнка кажа, што пойдзе на канцэрты Віктара Каліны ў будучыні, калі ён выбачыцца перад ім.

Віктар Каліна — вядомы шансанье. Ён падтрымлівае баевікоў «ДНР» і «ЛНР», а таксама змагаецца ў сацыяльных сетках супраць «апазіцыі, радыкалаў і бандэраўцаў».

Глядзі таксама:

Віктар Каліна накінуўся з мацюкамі на каментатараў, якія абурыліся яго гастролямі па Беларусі

Віктар Каліна: «Маю кнігу рэдагавала Святлана Алексіевіч за $300». Алексіевіч: «Глупства несусветнае!»

Віктар Каліна просіць Лукашэнку абараніць яго ад «апазіцыі, радыкалаў і бандэраўцаў»

ЗП

5
Ytu / Адказаць
06.11.2018 / 17:55
Сам выбрал его себе в кумиры. Наслаждайся.
4
Джек Воробей / Адказаць
06.11.2018 / 17:58
Ну и что тут ещё сказать человек называет себя шансонье а на самом деле обычное быддо
4
Справедливый / Адказаць
06.11.2018 / 18:03
Мой номер 245, на телогреечке печать


Паказаць усе каментары/ 80 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру