Расія і Беларусь маюць баявыя магчымасці для адбіцця любой агрэсіі, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на тэрыторыі расійскай вайсковай часці, дыслакаванай у Брэсцкай вобласці, паведамляе ТАСС.

Фота: Wikimedia Commons.

Фота: Wikimedia Commons.

«Прэзідэнт Беларусі абсалютна мае рацыю: на сёння баявых магчымасцяў расійскіх Узброеных сіл, беларускіх Узброеных сіл дастаткова для адбіцця любой агрэсіі любога праціўніка. У сённяшняй сітуацыі рабіць нічога не трэба», — сказаў Бабіч.

Бабіч дадаў, што «сёння ўсяго дастаткова, каб любую задачу вырашыць у рамках сумеснай групоўкі войскаў і сіл». «А калі сітуацыя будзе мяняцца, то нашы прэзідэнты знойдуць рашэнне, і такія магчымасці ў нас ёсць», — заявіў Бабіч.

Так ён пракаментаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Мінск супраць размяшчэння расійскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама: Лукашэнка — аналітыкам ЗША: Мы катэгарычна супраць размяшчэння ў нас вайсковай базы Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0