16 снежня Беларусь наведаюць Пірка Тапіёла і Хельга Шміт.

Яны з’яўляюцца дарадцамі еўракамісара па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі ЕС Хаўера Саланы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Мілінкевіч.

«Планаваўся візіт на 30 лістапада—1 снежня,

але ён мне патэлефанаваў і сказаў, што пераносіцца на 16‑га.
Я думаю, што гэта дакладная ўжо інфармацыя».

Паводле слоў палітыка, дарадцы еўракамісара па пытаннях Украіны, Малдовы і Беларусі падчас свайго візіту ў Мінск сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі. Палітык спадзяецца, што нарэшце будзе распрацаваная «дарожная карта», па якой у бліжэйшы час маюць развівацца адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Еўрасаюзам:

«Я думаю, што якраз візіт Хельгі Шміт, які мае адбыцца, павінен паспрыяць напісанню «дарожнай мапы», пра якую цяпер ідзе столькі размоваў. Тады кожны з бакоў будзе ведаць, што яму рабіць, і чакаць на крокі з іншага боку».

Са свайго боку былы кандыдат у прэзідэнты будзе ўздымаць пытанне палітычных вязняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі, і заканчэння палітычных рэпрэсіяў. А таксама магчымасць рэгістрацыі незарэгістраваных недзяржаўных арганізацый.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0