Запуск двух першых казахстанскіх навукова-тэхналагічных спадарожнікаў KazsaySat і KazistiSat будзе ажыццяўляцца амерыканскай ракетай-носьбітам Falcon 9 кампаніі Space X. Пра гэта, як перадае мясцовы партал Total.kz, заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны і аэракасмічнай прамысловасці Асет Нуркенаў. Пуск, паводле яго слоў, адбудзецца 20 лістапада.
Запуск пройдзе ў амерыканскім штаце Каліфорнія на вайсковай базе Вандэнберг.
Выбар на гэты раз амерыканскай ракеты-носьбіта Нуркенаў патлумачыў тым, што ажыццяўляць запуск на Falcon 9 было танней, чым на расійскіх ракетах.
Аднак кошт пуску Нуркенаў назваў «камерцыйнай тайнай».