06.11.2018 / 23:29

Лукашэнка: Мы яшчэ вернемся ў Данбас, не хвалюйцеся 29

Падчас цырымоніі адкрыцця моста праз Прыпяць да Аляксандра Лукашэнкі звярнулася перасяленка з Данбаса, якая ўжо чатыры гады жыве ў Беларусі. Сюжэт паказаў тэлеканал «Беларусь-1».

Жанчына распавяла, што на Гомельшчыне жыве ўжо 4 гады, а пераехала ў Беларусь, уцякаючы ад вайны.

— Хачу падзякаваць вам за тое, што вы робіце для ўрэгулявання гэтага бесчалавечнага, недарэчнага і жорсткага канфлікту. А таксама за тое, што Беларусь дала прытулак маёй сям'і, дала дах над галавой і працу, — заявіла жанчына.

— Ну мы яшчэ вернемся ў Данбас, хто гэтага захоча. Не хвалюйцеся, усё будзе добра, — з усмешкай адказаў Лукашэнка.

2
Orwell's Nightmare / Адказаць
06.11.2018 / 23:44
Вярніце Данбасу Шуневіча!
4
Спытаенко / Адказаць
06.11.2018 / 23:48
"Мы"- гэта хто? Іваноў-Пятроў-Сідараў,ці Іванэнко-Пэтрэнко-Сідорэнко???
4
1 / Адказаць
06.11.2018 / 23:59
БТ начала использовать практики российского ТВ в известной части "я коренная крымчанка". Когда ждать "распятого мальчика"?
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру