Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

«З той пары мінула ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых ці іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне», — адзначыў Лукашэнка.

Таксама ён падкрэсліў, што сучасная Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?