У Беларусі з 1 верасьня прыём у асьпірантуру будзе ажыцьцяўляцца па новым пляне. Паведаміўшы пра гэта, першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Уладзімер Нядзілька сказаў, што навуковыя кадры будуць рыхтавацца на замову прадпрыемстваў альбо дзяржаўных органаў. Якія навукоўцы будуць патрэбныя краіне і па якіх спэцыяльнасьцях – гэтыя пытаньні цяпер будуць вызначаць працадаўцы.

Нарматыўныя дакумэнты для новага пляну падрыхтаваныя, формы заявак разасланыя дзяржзамоўцам, міністэрствам, канцэрнам. Але праца яшчэ не завершаная. У падрыхтоўцы пляну пра мэтавае навучаньне асьпірантаў прымаюць удзел спэцыялісты ДКНТ супольна з НАН Беларусі, Міністэрствам адукацыі, Мінздравам, Мінпрамам ды іншымі зацікаўленымі ведамствамі.

Мяркуецца, што прадпрыемства будзе складаць спэцыяльную дамову з будучым асьпірантам. Тэму сваёй дысэртацыі асьпірант будзе павінен узгодніць з сваім будучым наймальнікам, у якога ён будзе працаваць некалькі гадоў па заканчэньні навучаньня ў асьпірантуры.

«Ва-Банкъ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0