07.11.2018 / 13:53

Навукоўцы: Азонавы слой цалкам адновіцца да 2060 года 2

Азонавы слой Зямлі з 2000 года аднаўляецца на 1-3% за дзесяцігоддзе дзякуючы Манрэальскаму пратаколу, які забараняе вытворчасць азонаразбуральных злучэнняў. Такімі тэмпамі ў Паўночным паўшар'і азонавы слой цалкам адновіцца да 2030-х гадоў, а на ўсёй планеце — да 2060 года. Гэтыя высновы апублікавала Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА) на чарговай сустрэчы бакоў пратакола.

Спусташэнне азонавага слоя, упершыню выяўленае ў канцы 1970-х гадоў, да пачатку цяперашняга стагоддзя спынілася. Часткова гэта звязана з глабальным пацяпленнем і павелічэннем канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы, аднак зусім нядаўна навукоўцам таксама атрымалася паказаць, што адной з прычын стала скарачэнне шкодных для азонавага слоя выкідаў пасля таго, як Манрэальскі пратакол набыў моц.

0
Жвiр / Адказаць
07.11.2018 / 14:00
Redkaja pazytyunaja navina ! Davajcie paboliej pazytyvu, kab liudzi ducham nia padali, kab aptymizm padtrymlivac`...Ja za heta navat vypiu by, alie niama...i heta taksama nia kiepska...
2
хлад / Адказаць
07.11.2018 / 14:33
CCl2F2 - фрэон12 і ССІF2 -фрэон22,на якім працавалі халадзільнікі бытавыя (40 - 320гр.),малай і сярэдняй магутнасці (0,8 - 12кг.),,прамысловыя (15 - 120кг.) аырабляеца,але значна меней,бо замена на іншы патрабуе часу,сродкаў,вытворчасці, і нехта своечасова зьмяніў,нехта пазьней...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру