Місія мае намер правесьці кансультацыі з урадам Беларусі па пытаньнях эканамічнай палітыкі, уключаючы абмеркаваньне пытаньняў макраэканамічных пераўтварэньняў, структуры дзяржаўнага бюджэту, рэформаў энэргетычнага сэктару, фінансавай дысцыпліны і дэрэгуляваньня, разьвіцьця прыватнага сэктару і сыстэмы сацыяльнай абароны.
Экспэрты Сусьветнага банку плянуюць завяршыць сваю працу ў Менску 17 сьнежня.
Беларусь стала сябрам Сусьветнага банку ў ліпені 1992 году, калі падпісалася на ягоныя акцыя на суму 400,9 мільёнаў даляраў ЗША.
Сусьветны банк — міжнародная фінансавая арганізацыя, галоўнай задачай якой зьяўляецца спрыяньне ўстойлівага эканамічнага прагрэсу ў краінах, якія разьвіваюцца. Прыярытэтнымі для Банку ёсьць структурныя пераўтварэньні: лібэралізацыя гандлю, прыватызацыя, рэформа адукацыі і аховы здароўя, інвэстыцыі ў інфраструктуру.