07.11.2018 / 19:22

Расійскі дэпутат прапанаваў пазбаўляць бацькоўскіх праў за ўдзел школьнікаў у мітынгах 14

Дэпутат расійскай Дзярждумы ад кіроўнай «Адзінай Расіі» Сяргей Вастрацоў прапанаваў пазбаўляць бацькоўскіх правоў расіян, чые непаўналетнія дзеці неаднаразова ўдзельнічалі ў няўзгодненых акцыях.

Таксама ён прапанаваў штрафаваць бацькоў. Дэпутат упэўнены, што такая мера падштурхне дарослых вывучаць актыўнасць падлеткаў у сацыяльных сетках і праводзіць прафілактычныя гутаркі з «малалеткамі, якія сёння не адчуваюць адказнасці».

«Калі бацькі не займаюцца сваімі дзецьмі, можа павінен быць сігнал у апеку, каб яны бралі такія сем'і на кантроль <…> То бок, гэта сігнал для больш глыбокага вывучэння — ці трэба наогул пакідаць дзяцей такім бацькам, якія сваімі дзецьмі не займаюцца. Можа быць, пры ўдзеле дзіцяці ў несанкцыянаваным мітынгу больш за два разы варта разглядаць магчымасць пазбаўлення бацькоўскіх правоў», — сказаў Вастрацоў.

Парламентарый адзначыў, што ў найбліжэйшы час плануе аформіць сваю ініцыятыву ў выглядзе асобнага праекта закона або паправак да законапраекта аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю несанкцыянаваных публічных мерапрыемстваў з удзелам школьнікаў.

0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
07.11.2018 / 19:31
а калі рай-оно і ўсялякае іншае ..оно мусам, гвалтам, шантажом, пагрозамі прымушае школьнікаў на ўдзел у мітынгах (ці "чьленьство в комсомоле..цьху, наследніке комсомола")  - ці будзем звальняць паганай мятлой і з воўчым білетам гэтых самых ...оно?
0
Battle with Glenlivet / Адказаць
07.11.2018 / 19:37
Пякельны рай Дыхты давай
1
таки не израилевич / Адказаць
07.11.2018 / 19:48
Сярога прав! В РАИСИ только так с несогласными - Родителей на нары, их детишек в сурововские училища! Будет ярчайший пример дерьмократии - равняйсь, Беларусь на РАИсю!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру