Генеральны пракурор ЗША Джэф Сешнс падаў у адстаўку па просьбе прэзідэнта Дональда Трампа.

За некалькі гадзін да гэтага Трамп на прэс-канферэнцыі адмовіўся сказаць, ці мае намер ён звольніць Сешнса

Трамп неаднаразова крытыкаваў Джэфа Сешнса за рашэнне ўнікнуць «расійскага расследавання» (Сешнс уваходзіў у перадвыбарчую каманду Трампа, сустракаўся з расійскім паслом і не згадаў пра гэта пад прысягай). У нядаўнім інтэрв'ю Трамп заявіў, што «ў яго няма генпракурора».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0