Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падвергся крытыцы з боку апанентаў пасля таго, як назваў «вялікім салдатам» Анры Філіпа Петэна. Апошні ўзначальваў калабарантаў падчас Другой сусветнай вайны

Выступаючы ў сераду, Макрон вырашыў расказаць пра заслугі маршала Петэна, які ў 1940-1943 гадах узначальваў урад Вішы - залежную ад нацысцкай Германіі дзяржаву ў паўднёвай частцы Францыі. Прэзідэнт нагадаў аб тым, што падчас Першай сусветнай вайны Петэн быў адным з герояў, паведамляе Washington Post.

«Ён быў вялікім салдатам», — заявіў Макрон. «Петэна трэба памятаць як аднаго з сямі маршалаў, якія праявілі сябе падчас Першай сусветнай вайны. А палітыка — нашмат больш складаная штука, чым нам хочацца думаць. І гісторыю нашай краіны я заўсёды разглядаў менавіта ў гэтым ключы», — сказаў прэзідэнт Францыі.

Заява Макрона выклікала цэлы шэраг крытычных заўваг у яго адрас. Яму нагадалі, што Петэн пасля капітуляцыі Францыі адкрыта супрацоўнічаў з нацыстамі, а яго ўрад дэпартаваў больш за 76 тысяч яўрэяў, многія з якіх загінулі ў канцэнтрацыйных лагерах. Пасля вайны Петэна спачатку прысудзілі да смяротнага пакарання, але затым змянілі вышэйшую меру на пажыццёвае зняволенне. Толькі перад самай смерцю ў 1951 годзе яму дазволілі пакінуць турму.

Былы прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што ваеннае мінулае Петэна не можа змяніць той факт, што пазней ён запляміў гонар мундзіра і здзейсніў здраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?