08.11.2018 / 08:46

Мэрыя Варшавы забараніла штогадовы марш нацыяналістаў 9

Мэрыя Варшавы забараніла марш нацыяналістаў, які павінен быў прайсьці ў горадзе 11 лістапада. У гэты дзень у краіне будуць урачыста сьвяткаваць сотую гадавіну атрыманьня Польшчай незалежнасьці, піша Радыё Свабода.

У 2012 годзе ў Польшчы ўпершыню з часоў сацыялізму заканадаўча дазволілі мясцовым органам улады накладаць забарону на публічныя мерапрыемствы — толькі зь меркаваньняў бясьпекі. Мэр Варшавы з лібэральнай партыі «Грамадзянская плятформа» Ханна Гранкевіч-Вальц некалькі гадоў запар не адмяняла штогадовага мітынгу нацыяналістаў.

Але кіраўніца польскай сталіцы, якая сыходзіць у адстаўку пасьля мясцовых выбараў, цяпер зрабіла гэта, абгрунтоўваючы сваё рашэньне недастатковымі магчымасьцямі варшаўскай паліцыі. На яе думку, паліцыянты не змаглі б забясьпечыць грамадзкі парадак падчас маршу.

Прадстаўнік варшаўскай паліцыі Сыльвэстэр Марчак у размове з польскай «Газэтай Выборчай» расказаў, што Гранкевіч-Вальц не абмяркоўвала сваё рашэньне зь Міністэрствам унутраных спраў і што яму нічога не вядома пра нейкія праблемы з тым, каб гарантаваць бясьпеку. Нацыяналісты ўжо заявілі, што зьбіраюцца правесьці мітынг насуперак забароне, і цяпер незразумела, хто будзе сачыць за грамадзкім парадкам у нядзелю, дадаў Марчак.

Марш нацыяналістаў у дзень незалежнасьці Польшчы арганізуецца ў Варшаве з 2010 года. Падчас маршаў рэгулярна гучалі расісцкія і антысэміцкія лёзунгі, нацыяналістаў таксама затрымлівалі за хуліганства і псаваньне маёмасьці. У 2011 годзе ўдзельнікі маршу падпалілі машыну польскага тэлеканалу TVN24, з якой журналісты вялі трансьляцыю мерапрыемства.

1
ghj / Адказаць
08.11.2018 / 09:15
Што з імёнамі?! Ужо Ганна зрабілася Ханнай... Я так разумею, калі будуць перавыдаваць "Людзі на балоце", дык галоўную гераіню таксама ўжо назавуць Ханнай. Дык а што, мова мяняецца, развіваецца.
1
JB007 / Адказаць
08.11.2018 / 09:29
Хочу ещё немного добавить про Ханну Гронкевич-Вальц. Погуглите про её махинации при проведении реприватизации недвижимости в Варшаве. Там миллиарды злотых фигурируют, поэтому не удивлюсь, если очень скоро она загремит на нары. Я уже молчу про её политические взгляды - она ярая сторонница коммунистического прошлого. Поэтому, ждать от неё разрешения на проведение патриотического шествия в Варшаве - это что-то из области фантастики.
3
так-так / Адказаць
08.11.2018 / 09:59
НН, недастаткова дэталяў падаеце -- сёлета на марш гэты збіраліся неанацысты з усяе Еўропы, і ўдзельнікаў чакаўся мільён...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру