08.11.2018 / 08:58

У брэсцкай кватэры ў шафе знайшлі змяю. Яна была чужая, схуднелая і даўжынёй адзін метр 7

pixabay.com

Ручную змяю больш за метр даўжынёй забралі супрацоўнікі Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях з шафы кватэры па вуліцы Луцкай, піша газета Заря.

Як распавёў начальнік варты Вадзім Табольчык, гаспадары знайшлі змяю ў шафе вітальні:

— Нам паступіў трывожны званок, і мы тут жа выехалі на месца здарэння. Змяя агрэсіі не выяўляла, выглядала вельмі схуднелай. Па вонкавым выглядзе можна было меркаваць, што яна поўзала доўгі час і не харчавалася нармальна. Змяю змясцілі ў спецыяльны мяшок і павезлі ў часовы пункт ператрымкі.

У пошуку гаспадароў жывёлу паказалі жыхарам дома, мяркуючы, што змяя збегла ад уладальніка і па вентыляцыйнай шахце перабралася да суседзяў. Ніхто рэптылію не прызнаў. Значыць, забралася з найбліжэйшых дамоў.

3
Жвiр / Адказаць
08.11.2018 / 09:14
A chiba utrymannie ekzatycnych i niebiaspiecnych zyviolau nie rehuliujecca zakanadaustvam ? Za niedahliad i kiepskaje abychodzannie praduhliedzana pakarannie. To bok, haspadarou toj zmiejki treba znajsci, pavinna byc` adkaznasc`.
1
А.Кэнан д'Ойл / Адказаць
08.11.2018 / 11:12
-- Як Вы думаеце, Холмс, ці ведаюць гісторыю з "пярэстай лентай" у Брэст-Літоўску?
-- Зазірніце ў сённяшнія газеты, доктар. Вы пераканаецесь, што ў Брэсце невядомыя спрабавалі выкарыстаць брытанскі вопыт. На шчасце абыйшлося без ахвяр!
3
alex / Адказаць
08.11.2018 / 12:04
Жвiр,какое заканадауства? Если власть плюет на законы, почему другим нельзя? Менталитет, однако...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру