08.11.2018 / 10:05

У Мінску запрацаваў першы навагодні кірмаш ФОТАФАКТ 6

Навагодні кірмаш адкрыўся 5 лістапада і працуе замест сезоннага «Саду і агарода» на пятым паверсе ЦУМа. На ўваходзе пакупнікам адразу прапануюць паўдзельнічаць у акцыі - купіць тавар на пэўную суму і атрымаць у якасці сувеніра сімвал 2018 года — сабаку, піша Tut.by.

Тут жа на ўваходзе стаяць штучныя ёлкі. Самая дарагая — трохметровая за 412 рублёў. А адна з самых танных вышынёй 1,2 метра каштуе амаль 55 рублёў. На базары штучныя ёлкі рознай якасці можна купіць прыкладна ад 100 да 250 рублёў. Самы дарагі варыянт —252,90 рубля за паўтара метра — сінтэтычная ёлка з галінкамі з мяккага пругкага матэрыялу, які не губляе форму. Вонкава такая елка вельмі падобная на сапраўдную.

Гірлянды на 100 лямпачак прадаюць як за 10, так і за 33 рублі.

Мішуру ў 2 і 3 метра на базары можна купіць ад 1,30 да 4,90 рубля. Прадаюцца тут таксама розныя ўпрыгажэнні для дома, а таксама мяккія цацкі накшталт санты і снегавікоў за 39 рублёў.

2
Гость / Адказаць
08.11.2018 / 10:10
В каком магазине ? Или это квест ?
0
Віктар Малочка / Адказаць
08.11.2018 / 10:11
Дык ,а ураджай ужо увесь прыбралі,а то ,неяк,няёмка атрымаецца - Новы Год ужо,а кукуруза і буракі на палях. (Ці гэта не залежыць адзін ад аднаго?)
0
Марыя / Адказаць
08.11.2018 / 10:23
У сэнсе першы навагодні кірмаш у Цуме?) Калядная Крама на Кальцова працуе з 1 кастрычніка...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру