08.11.2018 / 10:37

ДТЗ на мосце ў Светлагорскім раёне: фуру развярнула, кабіна павісла над Бярэзінай, рух перакрыты ФОТА 2

Фота Аляксандра Пятроўскага

ДТЗ адбылося раніцай 8 лістапада на трасе Светлагорск — Жлобін на мосце праз Бярэзіну. Кіроўца фуры не даў рады кіраванню, і велікагруз занесла і развярнула.

Па словах відавочцаў, аварыя адбылася прыкладна ў 6.30. У моста з двух бакоў утварыўся кіламетровы затор — гэта адзіная дарога, па якой можна трапіць са Светлагорска ў Жлобін і наадварот.

— Пад'ехалі ДАІ, дарожная служба і МНС, хуткая, але пацярпелых быццам няма, — распавёў TUT.BY, жыхар Светлагорска Аляксандр Пятроўскі, які апынуўся на месцы здарэння. Ён таксама дадаў, што на мосце гэтай раніцай было вельмі слізка.

На момант 9.40. рух па мосце не адноўлены.

0
Узкие мосты / Адказаць
08.11.2018 / 14:16
Не получится пируэт
0
Кнехт / Адказаць
09.11.2018 / 00:53
Недапрацоўка дарожнікаў. Масты, як вядома, прадуваюцца і пагэтаму прамярзаюць хутчэй, чымся дарожнае пакрыццё. Дарожнікі павінны былі апрацаваць мост рэагентам альбо пяском з соллю. Але ім ніхто не загадаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру