08.11.2018 / 11:42

Дзясятак рэйсаў спазняецца ў Мінск праз моцны туман 1

Больш за дзесяць авіярэйсаў прыбудуць у Нацыянальны аэрапорт Мінск з затрымкай.

На дадзены момант затрымліваюцца чатыры самалёты з Масквы (рэйсы В2984, SU1830, UT835 і В2972), а таксама авіярэйсы з Вільні (В2802), Запарожжа (М9317), Калінінграда (В2948), Кіева (В2844 і PS889), Стамбула (В2784) і Санкт-Пецярбурга (В2942). Час затрымкі складае ад 20 хвілін да 4 гадзін.

Як растлумачылі БелТА ў Нацыянальным аэрапорце, затрымка некаторых з гэтых рэйсаў звязана з умовамі надвор'я. «З-за туману ёсць пэўныя абмежаванні па бачнасці», - пракаментавала прэс-сакратар аэрапорта Раміна Саматханава. Частка рэйсаў затрымліваецца з-за больш позняга вылету з Мінска, адпаведна, затрымліваюцца і зваротныя рэйсы на прылёт.

0
Лёха / Адказаць
08.11.2018 / 11:51
А з Ташкенту нават раней прыляцеў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру