У Гродне пахавалі вядомага беларускага бізнэсмена Валерыя Башманава, які ў свой час уваходзіў у Топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі, перадае ej.by.

Да 2009 года Валерый Башманаў быў адным з найбуйнейшых бізнэсоўцаў Беларусі. Ён са сваім партнёрам заснаваў кампанію «ЛБР-Аграмаркет» і стварыў у Расіі найбуйнейшую федэральную сетку па прасоўванні беларускай сельгастэхнікі, сетка мела свае філіялы ў 24 рэгіёнах РФ і была даволі паспяховай да таго часу, пакуль не прагрымеў крызіс. На той момант Валерый Башманаў выпусціў аблігацыйны займ, які праз крызіс не змог пагасіць.

Валерый Башманаў памёр у Варшаве, пасля працяглай барацьбы з вельмі цяжкай хваробай — ракам. Яму было ўсяго 47 гадоў. У яго застаўся сын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0