Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у Санкт-Пецярбургу, дзе бярэ ўдзел у святкаванні 25-гадовага юбілею заснаванай ім у 1993 г. духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева апосталаў», паведамляе catholic.by.

Асноўныя юбілейныя мерапрыемствы праходзяць 8 лістапада, а напярэдадні тут у касцёле св. Станіслава адбылося адкрыццё мемарыяла з прозвішчамі вядомых 425 каталіцкіх святароў, якія загінулі падчас атэістычнага рэжыму ў савецкіх лагерах.

Пасля св. Імшы арцыбіскуп Кандрусевіч у кароткай прамове падкрэсліў, што калі яшчэ не так даўно дзень 7 лістапада лічыўся «чырвоным днём календара» — гэта азначае святочным днём, — то сёння ў Каталіцкім Касцёле ў Расіі гэта дзень малітвы за ахвяры таталітарнага савецкага рэжыму і іх праслаўлення.

У набажэнстве ўзялі ўдзел наступнік арцыбіскупа Кандрусевіча на Маскоўскай каталіцкай кафедры арцыбіскуп Паола Пэцы, апосталькі нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлестына Мільёрэ, ўсе расійскія біскупы, шматлікія святары, таксама прадстаўнікі ўладаў Санкт-Пецярбурга, генеральныя консулы (або іх прадстаўнікі) ЗША, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі і Фінляндыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0