Віктар Юшчанка перакананы, што ў найбліжэйшыя гады між Украінай і Расеяй наладзяцца добрыя адносіны, хоць цяпер паміж краінамі існуе шмат ня вырашаных пытаньняў.

«Мы павінны зрабіць гістарычнае прымірэньне. Я перакананы, што праз адзін‑два‑тры гады ў нас будуць такія ж дачыненьні, як з палякамі.

Спытайце сёньня паляка: хто твой сябар? Ён скажа: украінец.
Я перакананы, што нас чакае аналягічнае з расійскім народам», — заявіў Юшчанка ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу ICTV.

В. Юшчанка адзначыў роўнасьць дзьвюх краін.

«Мы павінны адысьці ад «малодшага брата», мы розныя. Мы не маларосы, мы не хахлы. Ёсьць вялікая любоў да Расеі. Але мы незалежная дзяржава», — сказаў ён.

postimees.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0