08.11.2018 / 12:30

Экс-кіраўнік NATO параіў Беларусі браць прыклад з Украіны і Грузіі 24

Nato.int

Былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю «Польскаму радыё» параіў Беларусі браць прыклад з Грузіі і Украіны ў адносінах з Расіяй.

Паводле яго слоў, імкненне Уладзіміра Пуціна інтэграваць Беларусь у Расію ўяўляе сур'ёзную пагрозу для бяспекі рэгіёну.

«Няма сумненняў у тым, што Пуцін будзе аказваць ціск на Беларусь. Мы ўжо бачылі, як Расія падштурхоўвае мясцовую ўладу размясціць базы і забяспечыць прысутнасць расійскіх сілаў у Беларусі на пастаяннай аснове», — заявіў Расмусэн.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь пакуль не дэмакратычная дзяржава, але яе жыхарам варта арыентавацца на вопыт Украіны і Грузіі, каб самастойна вызначаць сваю будучыню.

«Цалкам магчымы рост апазіцыйных сіл, якія маглі б аказаць супрацьстаянне ўладам у Мінску, і гэта адзіны шлях рухацца наперад», — лічыць былы генеральны сакратар NATO.

Ён дадаў, што ў будучыні Мінск мог бы граць важную ролю за кошт геаграфічнага становішча паміж Расіяй і Еўропай. А NATO і ЕС, пры ўмове правядзення ў краіне рэформаў і больш свабоднага грамадства, гатовыя ў перспектыве прыняць Беларусь у свае шэрагі.

18
VIVAT / Адказаць
08.11.2018 / 12:47
Рэд. Выдалена.
7
Жвiр / Адказаць
08.11.2018 / 12:50
Slusna.
8
гыгыгы. / Адказаць
08.11.2018 / 12:52
Каб мець рэальную магчымасць самастойна вызначаць сваю будучыню трэба як магу хутчэй рабиць нейки балта-чарнаморска -балкански звяз каб пасылаць падалей и  ната и рф.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру