У французскім горадзе Вільру (правінцыя Латарынгія) адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця жылога квартала імя Жана Эмануэля Жылібера, узведзенага з драўляных дамоў, вырабленых філіялам «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы, паведамляе сайт прадпрыемства. 

Пасол Беларусі падкрэсліў, што рэальнасць праекта пацвярджае ўжо пабудаваны ў Латарынгіі з беларускіх матэрыялаў 71 жылы дом, а ў планах праекта павялічыць забудову да 132 дамоў да канца 2019 года.

Павел Латушка таксама адзначыў станоўчы вынік экспарту беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі: так, у 2017 годзе беларускіх мэблі, дамоў, іншых драўляных вырабаў пастаўлена ў Францыю на $16 млн, а за 9 месяцаў гэтага года — ужо на суму больш за $17 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0