08.11.2018 / 12:54

Урад назваў «справядлівую цану» на бензін. Яна на 17% вышэйшая, чым цяперашняя 35

Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка падчас наведвання «Гродна Азот» назваў «справядлівую цану» на бензін.

фота Волі Афіцэравай.

«Адзначу, што ў даляравым эквіваленце падаражэнне [ад пачатку года — «НН»] склала 1 цэнт. Пры сённяшняй цане бараля справядлівая цана за літр АІ-92 — 77 цэнтаў», — цытуе словы Ляшэнкі прэс-служба Савета міністраў.

Ён паабяцаў, што пры захаванні цяперашняй цаны на нафту бензін будзе зноў і зноў даражаць крокамі па 1 капейцы.

Літр бензіна АІ-92 каштуе 1,40 рубля, гэта 66 цэнтаў у эквіваленце.

Каб адпавядаць «справядлівай цане», паліва мусіць падаражэць на 17% і каштаваць 1,63 рубля за літр.

4
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
08.11.2018 / 12:56
Кодавае слова ВІЛЫ.
4
Білі / Адказаць
08.11.2018 / 12:57
Ці можа надыйшоў час успомніць пра акцыі "Стоп-бензін"?
3
Жвiр / Адказаць
08.11.2018 / 13:02
Spraviadlivy kost -  heta adsotkau na 70 treba padvysic ciapiersani. 
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру