08.11.2018 / 13:32

Міліцыя дабілася, каб праграму па выяўленні дзіцячай парнаграфіі пераклалі на беларускую мову  9

МУС актыўна ўкараняе праграмнае забеспячэнне, распрацаванае Цэнтрам пошуку зніклых дзяцей і дзяцей, якія незаконна эксплуатуюцца, ЗША, прызначанае для збору інфармацыі з файлаабменных сетак з мэтай выяўлення асоб, якія распаўсюджваюць або калекцыянуюць дзіцячую парнаграфію.

Пра гэта распавёў Дзмітрый Цаюн, начальнік аддзела па супрацьдзеянні міждзяржаўнаму гандлю людзьмі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС, перадае sb.by: «Дадзеная сістэма дазваляе вызначаць падазраваных, якія распаўсюджваюць выявы з элементамі дзіцячай парнаграфіі ў розных файлаабменных сетках. Такім праграмным прадуктам карыстаюцца ў 77 краінах свету». 

Па хадайніцтве МУС з нядаўняга часу праграма была перакладзеная на беларускую мову.

«Нашы замежныя калегі і распрацоўшчыкі пайшлі нам насустрач, і, акрамя трох моў, дадалася яшчэ і беларуская мова», — распавёў Цаюн. Паводле яго слоў, з дапамогай праграмы МУС можа адсочваць усе ip-адрасы, дзе можа захоўвацца дзіцячая парнаграфія. Інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе інтэрактыўнай карты, на якой бачныя кропкі на мясцовасці, дзе, магчыма, у дадзены момант займаюцца запампоўкай або распаўсюджваннем падобнай інфармацыі.

0
Мікола / Адказаць
08.11.2018 / 13:39
Эй, МУС! 

Дзе ПДР па-беларуску ?

А-а-а-а-.... тут жа амерыканцаў не напружыш, самім трэба перакладаць... А з гэтым праблема...
2
Міхаіл / Адказаць
08.11.2018 / 13:40
МАЛАЙЦЫ!
0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
08.11.2018 / 13:42
Неяк у 14м годзе, трэба было пераздаць пасведчанне. Дык адкрыў сат ДАІ, а там бац - ТБМ пераклала на Беларускую мову пытанні. Прыходжу на экзамен - толькі Расейская. Нашы айчынныя калегі не пайшлі нам на сустрач.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру