08.11.2018 / 15:19

Як выглядае самалёт, што аварыйна сеў у лесе пад Архангельскам ФОТЫ 11

За 50 км ад Архангельска самалёт Ан-2, на борце якога знаходзіліся 11 чалавек, здзейсніў вымушаную пасадку ў лесе. Пра гэта паведаміў сайт МНС па Архангельскай вобласці.

Самалёт ляцеў па маршруце Архангельск — Мезень.

Сярод 11 чалавек, якія знаходзіліся на борце судна, было адно дзіця і два члены экіпажа. «Ахвяр і пацярпелых няма, разбурэнняў самалёта няма», — паведамілі ў МНС.

Магчымай прычынай вымушанай пасадкі было абледзяненне.

З самалётам ёсць сувязь. На месца аварыі вылецеў верталёт Мі-8 з ратавальнікамі на борце, удакладнілі ў МНС.

Фота СК Расіі

1
Казік / Адказаць
08.11.2018 / 15:27
разбурэнняў самалёта няма? То бок ужо заўтра працягне вазіць людзей?
1
Верны / Адказаць
08.11.2018 / 15:42
Зьвер-машына. Цяпер такіх ня робяць.
0
СКЮП / Адказаць
08.11.2018 / 16:37
 Восхищён  лётчиком, аварийная посадка на лес без жертв крайне редка
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру